Гунтэр Бёмер
Гунтэр Бёмер | |
---|---|
ням.: Gunter Böhmer | |
Дата нараджэння | 13 красавіка 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 студзеня 1986[1][4][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | ілюстратар, мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гунтэр Бёмер (ням.: Gunter Böhmer, 13 красавіка 1911, Дрэздэн — 8 студзеня 1986, Лугана) — нямецкі мастак і ілюстратар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гунтэр Бёмер нарадзіўся 13 красавіка 1911 года ў Дрэздэне. Пасля вучобы ў гімназіі ў 1930 годзе ён быў без іспытаў прыняты ў Дрэздэнскую мастацкую акадэмію на аддзяленне жывапісу і графікі. Паралельна Бёмер вывучаў германістыку ў Дрэздэнскім універсітэце. З 1931 па 1933 вучыўся ў Берлінскай акадэміі мастацтваў у майстэрні Эміля Орліка і Ганса Майда.
У 1933 годзе Бёмер атрымлівае запрашэнне ад Германа Гесэ наведаць дом пісьменніка ў Мантаньёле. Гесэ таксама пазнаёміў мастака з берлінскім выдаўцом Самуэлем Фішэрам, які падпісаў з Бёмерам кантракт на стварэнне ілюстрацый для кніг. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву, малюнкі Бёмера з’явіліся на старонках твораў Томаса Мана, Франца Кафкі, Гюстава Флабера, Германа Гесэ і многіх іншых.
З 1934 па 1936 год мастак часта наведваў Італію, а ў 1936 годзе ўдзельнічаў у Венецыянскай біенале. У гэтым жа годзе Бёмер наведаў спачатку Парыж, а затым Руан, дзе працаваў над стварэннем серыі акварэльных ілюстрацый да рамана Гюстава Флабера «Спадарыня Бавары». У 1938 годзе мастак зноў прыбыў у Парыж для супрацоўніцтва з выдавецтвам «Альбатрос». У 1945 годзе Бёмер ажаніўся з Уршуляй Бехлер.
У 40-х і 50-х гадах Бёмер шмат падарожнічаў па Італіі і Францыі, удзельнічае ў выставах і сумесных праектах з вядомымі еўрапейскімі мастакамі. У 1960 годзе Гунтэра Бёмера запрашаюць у Штутгарт узначаліць аддзяленне графікі ў Дзяржаўнай акадэміі выяўленчых мастацтваў, праз 20 гадоў мастак быў названы ганаровым членам гэтай акадэміі. У 1981 годзе Бёмер быў узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».
Зноскі
- ↑ а б Gunter Böhmer
- ↑ Gunter Böhmer // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118512609 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Gunter Böhmer — 2006.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118512609 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Böhmer, Gunter // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.